Годам малой радзімы абвешчаны 2018 год у Беларусі.
15 сакавіка ў 18:00 у малой зале Палаца культуры горада Ліды будзе прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя «З Радзімай і песняй у сэрцы» народнага аматарскага аб’яднання «МузАльянс», прысвечаная адкрыццю Года малой радзімы на Лідчыне.
Малая радзіма – гэта родны горад, вуліца ў горадзе альбо невялікі дворык; родная вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады; вобразы прыроды, якія цешаць вока напоўненасцю і спакоем і даруюць пачуццё любові і гонару за родны край.
Падчас правядзення мерапрыемства для гледачоў прагучаць творы таленавітых паэтаў і музыкантаў Лідчыны.
Уваход вольны.