Горад ЛІДА! Запрашаем вас на вечарыны народных танцаў у вашым горадзе! Калі вы думаеце, што народныя танцы гэта сумна і неактуальна, то вам дакладна да нас! Мы пераканем вас, што гэта ня так) Нашая вечарына - добрая нагода навучыцца танцаваць ў народнай манеры і добра правесці час. А самае галоўнае - адчуць атмасферу традыцыйных вячорак і драйв народнай культуры! Мы танцуем пад жывую музыку капэлі "На Таку" самыя розныя народныя танцы. Будуць полькі, вальсы, лявоніха, кракавяк і шмат чаго цікавага! Далучайцеся! Музыка жывая, уваход вольны. Усё пакажам і раскажам! 13 красавіка, 18.30, Гісторыка-мастацкі музей Ліды, пр. Перамогі, 37А