LIDBEER 4.0: адзін з лідараў фестывальнага руху краіны гучна закрые сезон open airаў выступленнем гурту “Ленінград”.

Чацвёрты раз у Лідзе пройдзе ўпадабаны тысячамі беларусаў фестываль хмелю, соладу і вады LIDBEER. Гасцей чакае вялікі разнастайны фудкорт, розныя забавы і квэсты, выступленні вулічных артыстаў і маладых музыкантаў, а таксама гала-канцэрт адных з лепшых музыкантаў сучаснасці.

LIDBEER не парушае традыцый, таму зноў на галоўнай сцэне выступяць рок-гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: ЧуVство Полета, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відоплясова. Хэдлайнерам канцэрта стане групоўка Ленинград, якая ўпершыню за некалькі гадоў пацешыць беларусаў адкрытым фарматам выступлення.

Даведкі па тэлефоне (наконт квіткоў): + 375-17-293-03-74 ці кароткі нумар 7-360 (без выхадных з 9:00-21:00)

Даведкі па іншых пытаннях: 8-801-204-20-20 (бясплатная гарачая лінія без выхадных з 08:00 да 20:00)

Уваход на фестываль вольны.

Кошт квіткоў на гала-канцэрт – 25 BYN (колькасць квіткоў па стартавай цане абмежавана).

Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by.

Квіткі таксама рэалізуе аператар kvitki.by (аператар бярэ камісію).