LIDBEER 4.0: адзін з лідараў фестывальнага руху краіны гучна закрые сезон open air’аў выступленнем гурту “Ленінград”.
Чацвёрты раз у Лідзе пройдзе ўпадабаны тысячамі беларусаў фестываль хмелю, соладу і вады LIDBEER. Гасцей чакае вялікі разнастайны фудкорт, розныя забавы і квэсты, выступленні вулічных артыстаў і маладых музыкантаў, а таксама гала-канцэрт адных з лепшых музыкантаў сучаснасці.
LIDBEER не парушае традыцый, таму зноў на галоўнай сцэне выступяць рок-гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: ЧуVство Полета, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відоплясова. Хэдлайнерам канцэрта стане групоўка Ленинград, якая ўпершыню за некалькі гадоў пацешыць беларусаў адкрытым фарматам выступлення.
Даведкі па тэлефоне (наконт квіткоў): + 375-17-293-03-74 ці кароткі нумар 7-360 (без выхадных з 9:00-21:00)
Даведкі па іншых пытаннях: 8-801-204-20-20 (бясплатная гарачая лінія без выхадных з 08:00 да 20:00)
Уваход на фестываль вольны.
Кошт квіткоў на гала-канцэрт – 25 BYN (колькасць квіткоў па стартавай цане абмежавана).
Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by.
Квіткі таксама рэалізуе аператар kvitki.by (аператар бярэ камісію).