Літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея ўжо другі год узяў на сябе ініцыятыву адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы.  Падтрымаць сваю родную, беларускую, матчыную мову збіраюцца прыхільнікі мастацкага слова,  сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” . На гэты раз, усе жадаючыя могуць таксама прыняць непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве – у напісанні агульнай дыктоўкі.

   Трэба зазначыць, што Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. ЮНЕСКА. З 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў. Таксама праводзяцца прэзентацыі новых беларускамоўных кніг, канцэрты.  Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў, а музеі ладзяць публічныя чытанні беларускамоўных твораў мастацкай літаратуры пісьменнікамі, акцёрамі, мастакамі і дзяржаўнымі дзеячамі.

   Святкуем разам!!!!