«Куток прывабны роднай Беларусі» менавіта пад такой назвай 15 сакавіка ў 18:00 ў малой зале Палаца культуры горада Ліды адбудзецца цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.

Малая радзіма – гэта родны горад, вуліца ў горадзе альбо невялікі дворык; родная вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады; вобразы прыроды, якія цешаць вока напоўненасцю і спакоем і даруюць пачуццё любові і гонару за родны край.

У праграме:

- цырымонія адкрыцця «Куток прывабны роднай Беларусі» з удзелам народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскi гармонiк», народнага вакальнага ансамбля «Святліца», народнага ансамбля бытавых інструментаў «Каханачка» і інш.;

- літаратурна-музычная кампазіцыя «З Радзімай і песняй у сэрцы» народнага аматарскага аб’яднання «МузАльянс» у рамках якой прагучаць творы таленавітых паэтаў і музыкантаў Лідчыны.

Уваход вольны.

Кантактны тэлефон: 52-22-97