Напярэдадні навагодніх свят  запрашаем наведаць выстаўку “Сузор’е анёлаў”. Лялькі-анёлы тэкстыльныя, папяровыя, з воўны, з карунак, драўляны анёлы - няма мяжы фантазіі майстроў. Анёлы сваімі рукамі - што можа быць цікавей?! Кожная лялька індывідуальная. Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з творчасцю таленавітых жыхароў Лідчыны - Тамары Сарока, Надзеі Смалянінавай, Ларысы Пашкевіч, Таццяны Лук’ян. Наведвальнікі выставы не толькі атрымаюць прыемныя ўражанні перад святам і таксама могуць прыняць удзел у майстар-класе і  атрымаюць натхненне на асабістую творчасць.

Арганізатар і адказны за дзейнасць выставы - малодшы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Савіцкая Марына Вячаславаўна.

Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць нашу ўстанову!