Святкаваць дазваляецца! У Лідзе прайшоў “Ёлка-фэст”
18 снежня мог так і застацца звычайным днём, але не для лідчан. Менавіта гэты дзень можна ўмоўна лічыць пачаткам зімовых святкаванняў. Урачыстае адкрыццё калядных и навагодніх мерапрыемстваў «Ёлка-Фэст» стала яркім і ўзнёслым стартам святочных забаў у Лідскім раёне.
Як і штогод, шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак выклікала захапленне і малых, і дарослых. Навагоднія персанажы весела і шумна прайшлі ад Лідскага замка да плошчы ля дзіцячай школы мастацтваў. А хтосьці нават і па-заліхвацку праехаўся на коннай запражцы па цэнтальных вуліцах горада!
Навагоднія каманды прадпрыемстваў і арганізацый спаборнічалі ва ўменні «запаліць» публіку. Адметнасцю гэтага года стала запальванне галоўнай ёлкі і ўключэнне ілюмінацыі, якое даручылі…сімвалам надыходзячага года – жоўтым сабакам! Ну і, вядома, не абышлося без гульняў, конкурсаў, карагодаў. Словам, святкаванні можна лічыць адкрытымі!
Комментарии