Католікам адмовілі ў выхадным дні на свята Усіх Святых

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адмоўны адказ на зварот да Прэз ідента Беларусі ў справе ўсталявання 1 лістапада непрацоўным днём у Рэспубліцы Беларусь, паведамляе catholic.by.

Адказ прыйшоў ад намесніка Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянасльнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Алены Радчанка.

У ім падкрэслена, што вышэйзгаданы зварот Канферэнцыі Біскупаў па даручэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь разглядаўся апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай аховы і Міністэрствам замежных спраў.

У лісце адзначана, што з усіх дзяржаўных святаў, аб’яўленых непрацоўнымі днямі ў Беларусі, тры з’яўляюцца рэлігійнымі (Божае Нараджэнне — каталіцкае і праваслаўнае, а таксама Радуніца).

Таксама ў адказе з Апарата Упаўнаважанага чамусьці зроблена параўнанне з расійскім заканадаўствам, дзе з усіх непрацоўных святаў толькі Божае Нараджэнне па юліянскім календары з’яўляеццца непрацоўным днём.

Таксама адзначана, што ўстанаўленне яшчэ аднаго непрацоўнага дня для католікаў можа падбухторыць веруючых іншых канфесій на падобныя звароты ў адрас прэзідэнта і ўрада.

Таму, беручы пад увагу гэтыя аргументы, апарат Упаўнаважанага лічыць немэтазгодным аб’яўленне 1 лістапада непрацоўным днём у Рэспубліцы Беларусь.

catholic.by
дзяды усесвятыя
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Ничего не найдено.