• Главная
  • «Мужчына ў сям’і трымае вугал, а жанчына – тры…» Музей сям’і адкрыўся у Бердаўцы
09:44, 2 января 2018 г.

«Мужчына ў сям’і трымае вугал, а жанчына – тры…» Музей сям’і адкрыўся у Бердаўцы

28 снежня ў Бердаўскім культурна-дасугавым цэнтры адбылося адкрыццё Музея сям’і. Ганаровыя госці, пераразанне чырвонай стужкі – усё адпавядала урачыстасці нагоды.

«Мужчына ў сям’і трымае вугал, а жанчына – тры…» Музей сям’і адкрыўся у Бердаўцы, фото-1

Cёння тут працуюць дзве экспазіцыі. «Пачатак сямейнага жыцця» – гэта вясельныя традыцыі і атрыбутыка 50-70-х гг. XX стагоддзя: мэбля, музычная апаратура, стол, адзенне, пасаг, фотаздымкі маладых, падарункі і інш. Госці музея былі не проста гледачамі, але і сапраўднымі ўдзельнікамі: спявалі вясельныя песні, спрабавалі традыцыйныя стравы, спрычыніліся да вясельнага абраду «Надзяванне вэлюма».

Другая экспазіцыя – «Творчая лабараторыя сямейнага ансамбля Парфенчыкаў «Мы з вёскі-калыскі». Гэта знаёмства з творчасцю аматарскага калектыва, якому ўжо больш за 30 гадоў. У выставе адлюстраваны яго пачатак і росквіт, будні і сцэна, геаграфія гастроляў і шмат іншых цікавасцяў. Ансамблю прысвоена ганаровае званне народнага аматарскага калектыва, а за плячыма – выступы на самых розных пляцоўках, у тым ліку – міжнародных, дыпломы шматлікіх конкурсаў і фестываляў. Але галоўная адзнака – гэта павага і любоў землякоў.

Калі улічваць сённяшнюю моду на вяселле ў традыцыйным стылі, хочацца верыць, што яшчэ не адна пара прыйдзе сюды за натхненнем!

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
#музейсемьи #бердовка
0,0
Оцените первым
Авторизируйтесь, чтобы оценить
Авторизируйтесь, чтобы оценить

Комментарии

Объявления
live comments feed...