10:10, 30 января 2018 г.

Запрашаем на Свята бліноў!

Запрашаем на Свята бліноў!

4 лютага ў аграгарадку Дворышча адбудзецца Свята бліноў “Бліны ды аладкі – усе вясны-красны нагадкі”. У праграме мерапрыемства:

- Тэатралізаванае адкрыццё свята “Блінны разгуляй-2018”

- Гульнёвая праграма “Дзе бліны, там і мы” Ганчарскага Дома культуры

- Частаванне блінамі, кірмаш “Бліннае цуда”

- Народныя забавы, гульні, конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы

- Гульнёвая праграма “Зімовыя забавы” Крупаўскага Дома культуры

- Канцэртная праграма “Святочны настрой” ад народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра і артыстаў самадзейнасці Дварышчанскага Дома культуры

- Катанне на конях і санях, конкурс снежных фігур

- Наведванне турыстычнага комплекса “Вольны мельнік” і сустрэча з рыцарамі сярэднявечча

- святочны гандаль, атракцыёны для дзяцей і дарослых.

Месца святкавання - пляцоўка ля дома культуры. Пачатак - 12.00

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
#праздник #масленица #блины
0,0
Оцените первым
Авторизируйтесь, чтобы оценить
Авторизируйтесь, чтобы оценить

Комментарии

Объявления
live comments feed...