Фотафакт: у прыдарожным кафэ каля Ліды прадаюць «суп з мухамі»

У кафэ, што месціцца ў Лідскім раёне і дзе любяць спыняцца дальнабойшчыкі, вырашылі палепшыць сэрвіс і пераклалі меню на англійскую мову. Чытач hrodna.life даслаў на сайт некалькі фота меню з перакладам, дзе бачна, што нават гугл у некаторых момантах не даў рады.

Суп з флячкамі , як кажуць у Польшчы, а ў нас— з трыбухамі, ці па-руску с потрохами, у англійскай версіі мусіў бы гучаць як tripe soup. Але штосьці пайшло не так, і замежнікі з англійскага перакладу зразумеюць, што суп— з мухамі…

ЦЭпеліны (па-рус. цеппелины), ці бульбяныя клёцкі з мясам , анлійскага адпаведніка знайсці цяжка, можна было б напісаць zeppelins . Аднак атрымалася менш мудрагеліста — проста «курыца». Можа, у іх кладуць толькі курыны фарш…

Да страваў кафэ прапануе прыборы. Малайцы, не паленаваліся і пераклалі нават пералік посуду. Адно шкада, пластыкавая бутылка, ці plastic bottle , прагучала як… бутэлька з хатнім гадаванцам. Ну, але паеўшы супу з мухамі і курыцы з бульбы можна так і зразумець, што гэта ўсяго толькі бутэлька ПЭТ.

Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)

Отзывы и комментарии

Написать отзыв
Написать комментарий

Отзыв - это мнение или оценка людей, которые хотят передать опыт или впечатления другим пользователями нашего сайта с обязательной аргументацией оставленного отзыва.
 
Ваш отзыв поможет многим принять правильное решение

. Пожалуйста, используйте форму отзывов для оценок и рецензий, для вопросов и обсуждений - используйте форму комментариев, а не отзывов

Не допускается: использование ненормативной лексики, угроз или оскорблений; непосредственное сравнение с другими конкурирующими компаниями; безосновательные заявления, оскорбляющие деятельность компании и/или ее услуги; размещение ссылок на сторонние интернет-ресурсы; реклама и самореклама.

Введите email:
Ваш e-mail не будет показываться на сайте
или Авторизуйтесь , для написания отзыва
Автор
0/12
Актуальность
0/12
Изложение
0/12
Отзыв:
Загрузить фото:
Выбрать

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов. Для оценок и рецензии используйте форму отзывов