Фотафакт: у прыдарожным кафэ каля Ліды прадаюць «суп з мухамі»

Фотафакт: у прыдарожным кафэ каля Ліды прадаюць «суп з мухамі», Ольга Никоненко

У кафэ, што месціцца ў Лідскім раёне і дзе любяць спыняцца дальнабойшчыкі, вырашылі палепшыць сэрвіс і пераклалі меню на англійскую мову. Чытач hrodna.life даслаў на сайт некалькі фота меню з перакладам, дзе бачна, што нават гугл у некаторых момантах не даў рады.

Суп з флячкамі , як кажуць у Польшчы, а ў нас— з трыбухамі, ці па-руску с потрохами, у англійскай версіі мусіў бы гучаць як tripe soup. Але штосьці пайшло не так, і замежнікі з англійскага перакладу зразумеюць, што суп— з мухамі…

Фотафакт: у прыдарожным кафэ каля Ліды прадаюць «суп з мухамі», фото-1

ЦЭпеліны (па-рус. цеппелины), ці бульбяныя клёцкі з мясам , анлійскага адпаведніка знайсці цяжка, можна было б напісаць zeppelins . Аднак атрымалася менш мудрагеліста — проста «курыца». Можа, у іх кладуць толькі курыны фарш…

Фотафакт: у прыдарожным кафэ каля Ліды прадаюць «суп з мухамі», фото-2

Да страваў кафэ прапануе прыборы. Малайцы, не паленаваліся і пераклалі нават пералік посуду. Адно шкада, пластыкавая бутылка, ці plastic bottle , прагучала як… бутэлька з хатнім гадаванцам. Ну, але паеўшы супу з мухамі і курыцы з бульбы можна так і зразумець, што гэта ўсяго толькі бутэлька ПЭТ.

Фотафакт: у прыдарожным кафэ каля Ліды прадаюць «суп з мухамі», фото-3
hrodna.life
шутка фотофакт
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
1 человек рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать

Комментарии