Святары з Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод духавенства

Святары з Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод духавенства , Ольга Никоненко

З 5 па 8 лютага ў італьянскім горадзе Брэшыя адбудзецца XII Чэмпіянат Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе. Паспаборнічаць за перамогу з’едуцца 250 святароў з 16 каманд. Нашу краіну  прадставяць святары з Гродзенскай дыяцэзіі. У пашыраны склад каманды ўвойдуць 15 чалавек. Сярод іх два прадстаўнікі лідскіх парафій – Дзяніс Бразінскі (касцёл Узвышэння Святога Крыжа) і Юрый Гурскі (касцёл Святой Сям'і). Зборная Беларусі трапіла ў групу «С» разам з футбалістамі Польшчы, Чэхіі і Аўстрыі.

Святары з Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод духавенства , фото-1
Святары з Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод духавенства , фото-2

«Настрой у камандзе баявы, — адзначае ў гутарцы з Catholic.by кс. Павел Салабуда, адказны за зборную. — У мінулым годзе нам не пашанцавала з жараб’ёўкай, сёлета яна дазваляе спадзявацца на лепшае, таму настроены рашуча і хочам рэабілітавацца».

Святар дадаў, што каманда «маладзее» з кожным годам. Сёлета да яе далучыліся тры новыя ўдзельнікі.

Святары з Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод духавенства , фото-3
Святары з Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод духавенства , фото-4

«З 1 верасня мы рэгулярна трэніруемся. Збіраемся ў Лідзе, дзе ёсць усе ўмовы — найперш выдатная зала, максімальна набліжаная да еўрапейскіх стандартаў. Са зборнай працуе трэнер каманды «Лідсельмаш», адной з лепшых па міні-футболе ў Беларусі», — паведаміў кс. Павел Салабуда.

Асноўныя спаборніцтвы пройдуць у Спартыўным цэнтры Сан-Філіпа. Мерапрыемства курыруе Італьянскі спартыўны цэнтр.

«Адна з мэтаў гэтай сустрэчы — спрыяць братэрству на еўрапейскім узроўні, будуючы масты паміж святарамі. Футбол - момант канфрантацыі і сяброўства паміж каталіцкімі супольнасцямі па ўсёй Еўропе. Чэмпіянат — добры прыклад для дзяцей, якія займаюцца спортам», — адзначаюць арганізатары.

Святары з Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод духавенства , фото-5
Святары з Гродзенскай дыяцэзіі прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод духавенства , фото-6

Нагадаем, у лютым 2014 г. у Лідзе прайшоў VIII чэмпіянат Еўропы. Тады званне чэмпіёна дасталася гасцям з Польшчы, а беларусы сталі чацвёртымі.

catholic.by
спорт мини-футбол чемпионат священнослужители
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать

Комментарии