Запрашаюцца таленавітыя жанчыны!

У Лідзе з 20 лютага па 20 сакавіка ў трэці раз адбудзецца адна з самых прыгожых выстаў года – «Жанчына-чараўніца»

Мінулыя разы экспазіцыя мела вялікі поспех, таму і стала традыцыйнай. Яна аб'ядноўвае і збірае актыўных творчых жанчын горада, дае ім магчымасць прадэманстраваць цудоўныя рэчы, зробленыя сваімі рукамі. Асноўныя накірункі іх творчасці - вышыўка, вязанне, саломапляценне, роспіс, лапікавая шыццё, пляценне з папяровых трубачак, аўтарская лялька ручной працы, валенне з воўны, фларыстыка і гэтак далей.

Запрашаюцца таленавітыя жанчыны! , фото-1

Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае да ўдзелу ў выставе таленавітых жанчын, якія свой вольны час прысвячаюць занятку дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, укладваючы сваю душу і фантазію ў любімую справу.

Запрашаюцца таленавітыя жанчыны! , фото-2

Па ўсіх пытаннях звяртацца да малодшага навуковага супрацоўніка аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры па тэлефоне: 52-62-48, 8 029 8853159.

рукоделие выставка хобби
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать

Комментарии