Гэтым прывітаннем кожны хрысціянін хоча падкрэсліць, што ўваскрасенне Хрыста – найважнейшая падзея ў гісторыі чалавецтва, якая прынесла перамогу жыцця над смерцю, перамогу прабачэння і любові над цемрай зла і нянавісці.
Сардэчна віншую са святам Пасхі ўсіх жыхароў Ліды і Лідчыны! Няхай гэтая ўрачыстасць напоўніць кожнага з вас моцай і радасцю Уваскрослага Хрыста і дазволіць больш рашуча і адважна сведчыць аб любові і дабрыні ў сваёй штодзённасці! Таксама жадаю дабрабыту, неабходных сіл для працы і адкрытасці да іншага чалавека!
Са святам! Хрыстос уваскрос!
Пробашч парафіі Узвіжання Святога Крыжа ў Лідзе, біскупскі вікары Гродзенскай дыяцэзіі Лідскага рэгіёну, ксёндз-доктар Уладзімір Гуляй.
На фота: Святая мша-рэзурэкцыя пад кіраўніцтвам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага ў Фарным касцёле (2017 год).