• Главная
  • У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”
20:49, 11 апреля 2018 г.

У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”

9 красавіка ў Лідзе ўпершыню прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”. Яны існуюць ужо ў 15 гарадах краіны, а цяпер завіталі і да нас.

У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-1
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-2
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-3

Месцам правядзення стала галерэя “ GA11ERY ”.Выкладчыкі курсаў – гродзенскія журналіст Эмілія Комар і філолаг Вераніка Парманчук – сваім прыкладам паказалі, што мова – гэта весела, цікава і займальна.

У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-4
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-5
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-6

Заняткі цалкам апраўдалі сваю назву. Аніякіх дыктовак і нудных лекцый, толькі інтэрактыў. Як вітацца па-беларуску? А як паклікаць да тэлефона ці запрасіць за стол? Аказваецца, для такіх звычайных побытавых сітуацый ёсць мноства прыгожых цікавых слоў і выразаў.

У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-7
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-8
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-9
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-10

Ну і вядома, было шмат віктарын і гульняў. Госці прыгадвалі радкі з твораў беларускіх пісьменнікаў, спаборнічалі ў веданні самабытных беларускіх слоўцаў.

У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-11
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-12
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-13

У якасці спікера выступіў ужо знакаміты лідчанін-ультрамарафонец Лявон Анацка. Госці імпрэзы засталіся натхнёнымі і задаволенымі і спадзяюцца, што заняткі не апошнія.

У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-14
У Лідзе прайшлі моўныя курсы “Мова нанова”, фото-15
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
#мова #курсы #ліда
0,0
Оцените первым
Авторизуйтесь, щоб оцінити
Авторизуйтесь, щоб оцінити

Комментарии

Объявления
live comments feed...