Гледачы – пра праграму І. Кірчука: «Убачыш аднойчы – вернешся ізноў»

У першы майскі дзень Іван Кірчук, лідар этна-гурта «Троіца», выступіць са сваёй унікальнай праграмай «Дарожка мая» на Лідчыне, дакладней – на старажытным млыне ў Дворышчы. Бадай што цяжка было б знайсці больш удалае месца для атмасфернага аўтэнтычнага выступу, якім традыцыйна радуе Іван Кірчук сваю аўдыторыю.

Разам з музыкам гледачы праходзяць каляндарны шлях жыцця чалавека, прымаюць удзел у тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў, на свае вочы бачаць рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. Музычную частку праграммы складаюць струнныя, ударныя і духавыя інструменты – ад беларускага смыка да чанаў з Тыбету.

Калі: 1 мая. 15.00 – праграма для дзяцей (кошт білета – 7 рублёў), 19.00 – праграма для дарослых (15 рублёў)

Дзе: старажытны млын у Дворышчы

Даведкі: 8029-6166949, 524344.

троіца іванкірчук выступленне ліда дворышча
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать

Комментарии