«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 20 красавіка наведаў Ліду з важнай місіяй.

Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі прыняў удзел у прэзентацыі Новага Запавету на беларускай мове. Гэта першы поўны афіцыйны пераклад на беларускую мову, выкананы беларускім рымска-каталіцкім касцёлам. Мерапрыемства адбылося ў сценах гісторыка-мастацкага музея Ліды.

«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-1
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-2
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-3

Увосень прэзентацыя доўгачаканага выдання адбылася ў Мінску ў касцёле святых Сымона і Алены і нацыянальнай бібліятэцы. А цяпер магчымасць урачыстасць вітаць Кнігу кніг выпала і нашаму гораду.

«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-4
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-5
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-6

Сімвалічна, што заканчэнне працы супала з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Цікавы і той факт, што пераклад выкананы практычна адначасова з Праваслаўнай царквой Беларусі, што лішні раз пацвярджае рух дзвюх канфесій у адным накірунку.

«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-7
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-8
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-9

Над канчатковым варыянтам кнігі калектыў перакладчыкаў працаваў на працягу 15 гадоў. Складанасць працы заключалася ў тым, што пераклад павінен быць зроблены менавіта на жывую сучасную беларускую мову. Таму праца была не столькі тэхнічнай, колькі творчай. Над выданнем працавалі супрацоўнікі секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў, якая працуе пры Каталіцкім касцёле Беларусі.

«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-10
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-11
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-12

Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з прывітальным словам да лідчанаў. Касцёльны іерарх падкрэсліў значнасць падзеі як для ўсяго беларускага народа, так і для кожнага хрысціяніна ў прыватнасці.

«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-13
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-14

Доктар біблейскай тэалогіі Марына Пашук выступіла перад лідчанамі з дакладам. Навуковы супрацоўнік распавяла, што адметнай асаблівасцю дадзенага перакладу з'яўляюцца геаграфічныя карты тых часоў, біблейскі слоўнік, а таксама храналагічная табліца падзей, звязаных з агульнай гісторыяй чалавецтва.

«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-15
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-16

Пакуль выдадзена каля 2 тыс. паасобнікаў Новага Запавету. Напрыканцы мерапрыемства мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў кнігі Новага Запавету прадстаўнікам мясцовай улады, супрацоўнікам гісторыка-мастацкага музея, раённай бібліятэкі, прадстаўнікам Праваслаўнай і Грэка-каталіцкай цэркваў і інш. Набыць выданне ў Лідзе можна ў Фарным касцёле.

«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-17
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-18
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-19
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-20
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-21

У праграме візіту таксама была сустрэча са старшынёй райвыканкама Міхаілам Карповічам, а таксама наведванне экспазіцый гісторыка-мастацкага музея і Лідскага замка.

«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-22
«На пачатку было Слова...» Прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Лідзе. Ганаровы госць – архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, фото-23
Библия презентация белорусскийязык
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать

Комментарии