• Главная
  • «Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы
18:41, 22 мая 2018 г.

«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы

Кожны прыезд фалькларыста, музыкі і этнографа Івана Кірчука ў Ліду – яркая падзея ў культурным жыцці горада. Чарговы візіт артыста з аўтарскай пастаноўкай і персанальнай выставай, што адбыўся ў траўні па запрашэнні турыстычнага агенцтва “Адрас лета”, не стаў выключэннем.

«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-1
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-2
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-3
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-4
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-5
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-6

Імпрэза адбылася на старажытным млыне у Дворышчы. Больш спрыяльнага месца бадай што не знойдзеш. Да гэтага монаспектакль “Дарожка мая”, з якім Іван Іванавіч завітаў у гэты раз, быў высока ацэнены на многіх сцэнах.

«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-7
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-8
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-9
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-12
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-13

Вынік амаль 30-гадовай даследчай працы майстар здолеў змясціць у гадзінным выступе! За гэты кароткі час ён паспявае распавесці публіцы пра цэлы шэраг свят – ад гукання вясны і да провадаў зімы, пра жыццё нашых продкаў ад нараджэння і да смерці. У што яны верылі, чаго асцерагаліся, якія песні спявалі падчас хросту, заручын і пахавання, якімі абрадамі ўшаноўвалі продкаў і заклікалі добры ўраджай – гэта і не толькі транслюе ў сваім монаспектаклі аўтар і акцёр.

«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-14
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-15
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-16
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-17
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-18
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-19
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-20

З сабой Іван Іванавіч вязе салідны рэквізіт. Усё для таго, каб як мага яскравей паказаць багацце культуры нашых продкаў. Ён мяняе галаўныя ўборы, дэманструе абрады, пераўвасабляецца ў мноства персанажаў. У руках майстра граюць не толькі дудкі, лютні і акарыны. Музыку пачынаюць ствараць нават камяні і побытавыя прадметы.

«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-21
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-22
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-23
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-24
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-25
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-26
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-27
«Дарожка мая» прывяла ў Ліду. Іван Кірчук з монаспектаклем наведаў старажытны млын у Дворышчы, фото-28

Хоць выступ завецца монаспектаклем, па сутнасці гэта дыялог з гледачом. Іван Кірчук звяртаецца да кожнага, прыпраўляе гэта трапнымі жартамі, а напрыканцы дае параду. У пошуках каранёў, сваёй асабістай гісторыі не трэба далёка хадзіць. Пачынаць трэба тут і цяпер, са сваіх бліжэйшых продкаў. Варта проста спытаць – хто ведае, можа, менавіта так распачнецца дарожка кожнага з нас.

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
#дарожкамая #ІванКірчук
0,0
Оцените первым
Авторизируйтесь, чтобы оценить
Авторизируйтесь, чтобы оценить

Комментарии

Объявления
live comments feed...