22:26
22 февраля
Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 чэрвеня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал РБ.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны жыхаркі Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей.
Сярод іх – чатыры прадстаўніцы Лідчыны. Гэта галоўны бухгалтар ГА «Прафесійны хакейны клуб «Ліда» Ірына Палуян, хатняя гаспадыня Анастасія Рочэва, педагог-псіхолаг СШ №12 Таццяна Рышкевіч і зборшчык вырабаў з драўніны ААТ «Лідскі камбінат бытавых паслуг» Вольга Цевель.
Віншуем матуль з такой ганаровай узнагародай і жадаем ім моцнага здароўя, узаемапаразумення з дзецьмі і простага жаночага шчасця.
Комментарии