• Главная
  • Фотафакт. На ўрачыстасць Божага Цела Іўе ўпрыгожылі дыванамі з кветак
11:42, 8 июня 2018 г.

Фотафакт. На ўрачыстасць Божага Цела Іўе ўпрыгожылі дыванамі з кветак

Ужо некалькі гадоў у парафіі Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі існуе прыгожы звычай. На ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вернікі раскладваюць дываны з кветак, піша grodnensis.by.

Дываны робяцца пры чатырох алтарах, дзе спыняецца эўхарыстычная працэсія ва ўрачыстасць. Як тлумачыць пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі, рыхтаванне такіх незвычайных дэкарацый вельмі працаёмкае. “Падрыхтоўка да гэтай урачыстасці пачынаецца за некалькі дзён да яе збіраннем кветак з палёў, лугоў і садоў, з якіх вырабляецца такі дыван".

Праекціроўшчыкамі і выканаўцамі гэтых дэкарацый з’яўляюцца самі парафіяне, якія такім чынам выражаюць таксама сваю пашану Бога, піша кс. Юрый Марціновіч.

Фотафакт. На ўрачыстасць Божага Цела Іўе ўпрыгожылі дыванамі з кветак, фото-1
Фотафакт. На ўрачыстасць Божага Цела Іўе ўпрыгожылі дыванамі з кветак, фото-2
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
#коверизцветов
0,0
Оцените первым
Авторизуйтесь, щоб оцінити
Авторизуйтесь, щоб оцінити

Комментарии

Объявления
live comments feed...