Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў 30-годдзе!

На мінулым тыдні ў Палацы культуры горада Ліды сабраліся сапраўдныя аматары народнай музыкі і песні, прыхільнікі шырока вядомага народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік”. Нагода сапраўды значная – 30-гадовы творчы юбілей.

Пачыналася ўсё 32 гады таму назад, калі ў Гудскі сельскі клуб на пасаду загадчыка прыйшоў працаваць малады таленавіты хлопец – Андрэй Колышка. На адным з мерапрыемстваў, пад час выступлення мясцовага хору, удзельнік мастацкай самадзейнасці зайграў на гармоніку полечку. Ды так, што гледачы ледзве ў скокі не пусціліся! Тады і з’явілася ў Андрэя Колышкі ідэя стварэння калектыву народнай музыкі. У строі ансамбля тады былі тры гармонікі і барабан. Пазней дабавіліся кантрабас і дудка, затым скрыпка і цымбалы. На працягу 30-ці гадоў у калектыў прыходзілі творчыя людзі, і кожны аддаваў ансамблю сваё натхненне і талент. Сёння ў складзе калектыву – Андрэй Колышка (кіраўнік, гармонік), Іван Кароль (гармонік), Аляксандр Пучыла (кантрабас), Марыя Дукі (цымбалы), Ганна Ліпская (скрыпка), Алена Кавальчук (дуда), Алена Мілеўская (барабан). Выдатным вакалам радуюць слухачоў салісты ансамбля – Лілія Хвайніцкая, Наталля Вайцюкевіч, Вольга Троцкая, Алеся Ярунічава, Кацярына Каспорская і Дзмітрый Пухнарэвіч.

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў 30-годдзе!, фото-1

Рэпертуар калектыву – гэта беларускія, польскія, рускія народныя песні і мелодыі, а таксама апрацаваныя творы, запісаныя ад старэйшых жыхароў Лідскага раёна ў час фальклорных экпедыцый. Частку рэпертуару “Гудскага гармоніка” складаюць аўтарскія песні А. Колышкі на словы экс-салісткі Ганны Баборык і творы, напісаныя ўдзельнікам ансамбля Аляксандрам Пучыла на ўласныя вершы і вершы лідскага паэта Станіслава Судніка.

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў 30-годдзе!, фото-2

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” на высокім прафесійным узроўні прадстаўляе беларускае музычнае і песеннае мастацтва як у нашай краіне, так і за яе межамі. За гады існавання калектыў прадставіў больш за 600 канцэртаў. “Гудскі гармонік” – неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх, абласных і раённых фестываляў і конкурсаў.

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў 30-годдзе!, фото-3

За гады свайго існавання “Гудскі гармонік” набыў шмат сяброў. Павіншаваць калектыў са святам прыйшлі народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёскі-калыскі” Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра, народны вакальны ансамбль “Святліца” Дзітвянскага Дома культуры, народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” Палаца культуры г. Ліды. Святочныя пажаданні прагучалі ад прадстаўнікоў школ мастацтваў і іншых устаноў культуры.

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў 30-годдзе!, фото-4

З нагоды 30-годдзя творчай дзейнасці народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” і яго ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі пісьмамі.

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў 30-годдзе!, фото-5

Віншуем народны ансамбль «Гудскі гармонік» са святам! Дзякуем яго ўдзельнікам за высокае прафесійнае майстэрства і бязмежны энтузіязм. Ж адаем поспеха ў і новых творчых дасягненняў!

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў 30-годдзе!, фото-6

Ансамбль “Гудскі гармонік” і арганізатары праграмы выказваюць словы ўдзячнасці спонсарам свята – філіялу РУВП “Гроднахлебпрам” Лідскаму хлебазаводу, прыватнаму транспартнаму ўнітарнаму прадпрыемству “ТрыумТРАНС”, ААТ “Шклозавод “Нёман”. За творчую падтрымку, дапамогу пры падрыхтоўцы свята выказвае шчырую ўдзячнасць калектыву Палаца культуры горада Ліды.

Алена Габіс, метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы

ансамбль юбилей
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать

Комментарии