Праграма ўрачыстасці ў Тракелях 6-7 ліпеня

Па традыцыі ў пачатку ліпеня адзначаецца свята цудоўнага абраза Маці Божай Тракельскай. Сёлета ўрачыстасці пройдуць 6–7 ліпеня, піша grodnensis.by.

Пятніца, 6 ліпеня

21.30 — Марыйны апэль і прывітанне пілігрымаў (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

21.45 — канферэнцыя на тэму «Жыццё Марыі паводле Евангелля на прыкладзе нашага жыцця» (кс. Віталій Вайцяхоўскі, рэктар ВДС у Гродне), адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (кс. Віктар Ханько, дэкан Мастоўскага дэканату)

23.45 — падрыхтоўка да св. Імшы

24.00 — Марыйная працэсія і св. Імша (узначальвае дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)

Субота, 7 ліпеня

02.00 — Ружанец, радасная частка (вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні)

03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі (вернікі парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне)

04.00 — песні праслаўлення (семінарыйны гурт AVE)

05.00 — традыцыйныя спевы

06.00 — спеў Гадзінак у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

07.00 — падрыхтоўка да св. Імшы

07.30 — св. Імша (святары-юбіляры і новапрэзбітэры; узначальвае дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)

09.00 — сведчанні хлопцаў і дзяўчат з нагоды Года моладзі ў Касцёле на Беларусі; акт аддання апецы Марыі

09.45 — падрыхтоўка да св. Імшы

10.00 — адпустовая св. Імша (узначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка), завяршэнне ўрачыстасці

*Фота catholic.by

Тракелі урачыстасць
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Автор
(0 оценок)
Актуальность
(0 оценок)
Изложение
(0 оценок)
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Ничего не найдено.