• Главная
  • Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды
12:49, 8 июля 2018 г.

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды

У дзіцячым садку №24 прыдумалі незвычайны і дзейсны спосаб вывучэння народных абрадаў і традыцый.

Гэта дашкольная ўстанова асаблівая – адна з двух у Лідзе, якія маюць этнічную накіраванасць і з’яўляюцца поўнасцю беларускамоўнымі. Дзеці ў садку №24 паглыблена вывучаюць родную мову, звычаі і абрады сваіх продкаў.

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды, фото-1

Адзначаюць народныя святы і ведаюць беларускія гульні. Больш таго – яны нават займаюцца ручным ткацтвам! У садку працуе музей, які ўвесь час папаўняецца цікавымі экспанатамі. У кожнай групе ёсць этнакуток.

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды, фото-2

Супрацоўнікі на дасягнутым не спыняюцца. Прыдумваюць усё новыя формы, каб яшчэ больш улюбіць дзяцей у беларускую культуру. Апошнім такім ноу-хау стаў каляндар народнай лялькі.

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды, фото-3

Яго аўтар – выхавацель Вольга Варошка – народнай лялькай займаецца ўжо больш за 10 год. Вырабляе сама, праводзіць майстар-класы для дарослых і вучыць гэтаму рамяству сваіх выхаванцаў. Менавіта плённая праца з апошнімі і натхніла яе на стварэнне незвычайнага календара.

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды, фото-4

«У нашых продкаў існавала мноства лялек. Амаль кожная адпавядала нейкай нагодзе – вяселлю і нараджэнню, збору ўраджая і жніву, Калядам і Вялікадню і г.д., – расказвае Вольга Варошка. – Я заўважыла, што многія з іх адпавядаюць пэўнаму сезону года. Так прыйшла ідэя календара лялькі. Ён створаны па прынцыпу ўсім вядомага календара прыроды: разбіты на чатыры пары года і дванаццаць месяцаў. Для кожнага з іх – свая лялька. Так, лютаму адпавядае масленка дамашняя, маю – сонечны конь, ліпеню – пакосніца, верасню – зернявушка…»

Дзеці спачатку знаёмяцца з назвай і значэннем лялькі. Праз яе – са святамі і абрадамі, звязанымі з адпаведным месяцам. Адначасова выхаванцы зама-цоўваюць веды аб порах года, назвах месяцаў, прыкметах кожнага сезона.

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды, фото-5

Такі незвычайны каляндар – аснова і для разнастайных гульняў, як развіваючых, так і звычайных вольных.

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды, фото-6

Прыкметна, што ўсе лялькі выраблены старажытным народным спосабам «матанка». Выкарыстоўваліся толькі натуральныя матэрыялы: лён, бавоўна, травы, ніткі, стужкі…

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды, фото-7

За сваю распрацоўку дзіцячы садок №24 стаў пераможцам абласнога конкурсу сярод дашкольных устаноў у намінацыі «Лепшая аўтарская гульня, цацка». Хутка каляндар народнай лялькі Вольга Варошка будзе прадстаўляць на рэспубліканскім узроўні.

Каляндар народнай лялькі ў дапамогу . Ноу-хау ў адным з дзіцячых садкоў Ліды, фото-8
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
#детскийсад #кукла #традиции
0,0
Оцените первым
Авторизируйтесь, чтобы оценить
Авторизируйтесь, чтобы оценить

Комментарии

Объявления
live comments feed...