Лідчане ўдастоены дзяржаўных узнагарод

120 прадстаўнікоў розных сфер з усёй краіны ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Высокую адзнаку на дзяржаўным узроўні яны атрымалі за “шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галіны, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту”, сказана ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 г.

Медалём ”3а працоўныя заслугі“ ўзнагароджаны:

- Гейштоўт Богдан Вацлававіч - дырэктар даччынага прадпрыемства ”Мінойтаўскі рамонтны завод“ Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства ”Аблсельгастэхніка“, Лідскі раён;

- Кеўра Галіна Янаўна - майстар цэха сухіх малочных прадуктаў адкрытага акцыянернага таварыства ”Лідскі малочна-кансервавы камбінат“;

- Ненартовіч Вітольд Антонавіч - шклавар адкрытага акцыянернага таварыства ”Завод ”Оптык“;

- Савіцкі Пётр Мікалаевіч - токар механічнага цэха №3 адкрытага акцыянернага таварыства ”Кіруючая кампанія холдынга ”Лідсельмаш“.

Ганаровае званне "Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь" прысвоена Стацэвіч Ядвізе Антонаўне, дырэктару дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання "Лідскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў".

узнагароды
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать

Комментарии